Вольга Карач: Ініцыятыва „Наш дом” дапамагае беларусам у Варшаве



15 тон гуманітарнай дапамогі прыехала ў Варшаву ад ініцыятывы „Наш дом”. Яна разлічана найперш на тых беларусаў, хто мусіў змяніць сваё месца жыхарства з палітычных матываў або ўжо папрасіў міжнароднай абароны, – распавяла кіраўнік „Нашага дому” Вольга Карач:

– Ну ведаеце, гэтая ініцыятыва ўзнікла нават не ў нас. Яна ўзнікла спачатку ў беларуска-літоўскай арганізацыі „Дапамога”. Ініцыятыва была звязаная з тым, што людзі збягаюць з-пад рэпрэсіяў, і аказваюцца ў вельмі складанай сітуацыі. Атрымліваецца, што па-перашае вельмі патрэбны гуманітарны ўзровень. Людзі прыбягаюць: адная торба ў руцэ, дзіця ў другой, пашпарт, нейкія дакументы, і ўсё.

Як адзначыла Вольга Карач, асаблівую дапамогу ў здзяйсненні такой акцыі аказалі прадстаўнікі арганізацыі ДАР. Не выключана, што па магчымасці такія дзеянні ў будучым будуць працягнуты.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]