Вучэнні „Заслона-21” на мяжы з Беларуссю
20 гадоў таму
22-га кастрычніка асобныя брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны пачалі серыю вучэнняў з удзелам войскаў „Заслона-21”. Гэтыя вучэнні будуць праходзіць да канца года цыкламі па 72 гадзіны, кругласутачна ў памежнай зоне з Беларуссю і ў пастаянных зонах адказнасці брыгад тэрытарыяльнай абароны ў Падляшскім, Люблінскім і Мазавецкім ваяводствах.

Вучэнні „Заслона-21” носяць абарончы характар, яны з’яўляюцца адказам на змену абстаноўкі на мяжы Польшчы і выклікі, з якімі сутыкаюцца сілы тэрытарыяльнай абароны.

Паводле wspolczesna.pl
