Вучні Беларускага гуманітарнага ліцэя наведалі Падляшша (абноўлена)



Пазнаёміліся з Беластокам і сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Вучні Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа прыехалі з візітам на Падляшша. Ліцэісты традыцыйна пачынаюць вучобу ўжо ў жніўні з пабыўкі ў Польшчы. У Беластоку сустрэліся з прадстаўнікамі газеты „Ніва” і Беларускага Радыё Рацыя.

Як кажа вядомы філолаг і працаўнік ліцэя Лявон Баршчэўскі, маладыя людзі праводзяць у Польшчы не толькі адукацыйныя заняткі.

– Гэта і адукацыйныя розныя праграмы, пазнавальныя, экскурсіі, выезды. Сёлета мы нарэшце дабраліся і да Беласточчыны. Летась был ў Кракаве, у Закапанэ. Для вучняў гэта вельмі карысна. Яны пазнаюць Польшчу. Маюць сустрэчы і ў міністэрствах розных, з рознымі важнымі людзьмі. Таму, лічу, што гэта выконвае функцыю выхаваўчую.

Вучні Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў Польшчы на занятках і экскурсіях ужл два тыдні. Заўтра ліцэісты наведаюць Белавежскую пушчу.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Улі Шубзды