Вучні з Гародні праверылі веданне польскай мовы на дыктоўцы ў Беластоку
Пяць вучняў школы № 36 ў Гародні прынялі ўдзел у конкурсе пад назвай Podlaskie Mistrzostwa Оrtografii.
Конкурс прайшоў ужо 19 раз і ад самага пачатку ў ім прымаюць удзел госці ў Гародні. Сёлета тэма дыктоўкі: канікулы на Аўгустоўскім канале польска-беларускай сям’і.
Як штогод былі складаныя словы, кажа аўтарка дыктоўкі настаўніца польскай мовы з Гародні Анна Кусельчук:
— Ёсць такія выразы-пасткі, кшталту васямнаццаці з паловай гадоў узросту, паўпольска, паўтатарка, назвы кветак з арфаграфічнымі цяжкасцямі.
Удзельнікі конкурсу:
— Напісанне некаторых выразаў вымагае нашых ведаў. Некаторых выразаў мы не разумеем і таму не ведаем, як яны пішуцца, якая іх гісторыя.
— Я не думаю, што гэта надта цяжка, але напісанне некаторых выразаў можа выклікаць цяжкасці.
— Я большую ўвагу звяртала на арфаграфію, калі вывучала польскую мову. Але гэта не цяжкая мова, таму я хутка навучылася.
Вынікі дыктоўкі прагучаць 11 красавіка. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца 5 агульнаадукацыйны ліцэй ў Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток