Вучні з Лодзі наведваюць Падляшша



Вучні з Каталіцкага ліцэя з Лодзі наведваюць памежны рэгіён. Іх візіт стаў магчымы дзякуючы супрацы з Непублічнай школай ў Арэшкаве.

Цягам некалькіх дзён яны наведваюць цікавыя месцы і сустракаюцца з падляшскімі беларусамі, – кажа настаўніца Ёанна Дыняк.

– Былі дзеці з Ажэшкава і Лодзі. Мы прыехалі сюды не толькі ў краязнаўчую паездку ды паразмаўляць з тутэйшымі людзьмі , але і для таго, каб як мага больш даведацца пра гэты рэгіён, наколькі ён адрозніваецца ад таго, што мы штодзень бачым.

У Доўгім Бродзе, дзе вучні спыніліся, прайшла сустрэча з нараджэнцам гэтай вёскі – Яўгенам Вапам

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара