Вячаслаў Сіўчык: Беларусы ў Кіеве адзначаць Дзень Волі
Год таму
Рух салідарнасці „Разам” мае намер у 97-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР правесці акцыю ва ўкраінскай сталіцы. Мы прапануем далучыцца да акцыі усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, – кажа лідар Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык.
– Збор будзе каля беларускай амбасады а 15-й гадзіне 25 сакавіка. Акцыя будзе адбывацца пад лозунгам “Свабоду палівязням!”. Натуральна, падчас святкавання Дня Волі будзе ўскладанне кветак каля святога для кожага беларуса месца – да месца гібелі Міхася Жазнеўскага, героя Украіны.
Сёлета святкаванні Дня Волі пройдуць акрамя Беларусі традыцыйна ў некаторых еўрапейскіх сталіцах ды ў Паўночнай Амерыцы. Урачыстыя святкаванні запланаваныя таксама і на Беласточчыне.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя