Вядомы на Падляшшы этна-гурт «Чарамшына» накіраваўся на фестываль у Венгрыю



Вядомы на Падляшшы этна-гурт «Чарамшына» накіраваўся на гастролі ў Венгрыю, дзе возьме ўдзел у фестывалі Heritage World Music Festival. Гурт выконвае песні беларуска-ўкраінскага памежжа ў стылі фолк. У Венгрыі яны будуць выступаць разам з мясцовым гуртом «Сімбалі-бэнд».

Кажа салістка гурта Марыся Здрайкоўская:

– Выязджаем у Венгрыю. Там маем супольны праект з гуртом «Сімбалі-бэнд». Яны граюць і спяваюць нашыя песні, а мы граем і спяваем іх песні па-венгерску. Пакуль што маем дзве. Рэшта песень будзе ў Будапешце.

 

Гурт «Чарамшына» выступаў на многіх фестывалях, як у Польшчы, так і за мяжой – Швецыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі і Венгрыі.

У 2010 годзе гурт запісаў са Змітром Вайцюшкевічам супольны альбом Czeremszyna Todar – Што на сэрцы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара