Прадпрымальнік з Бельска-Падляшскага Міраслаў Целушэцкі – апраўданы



Судовыя працэсы ў дачыненні да яго, былога ўласніка вялікай фірмы Farm Agro Planta, што супрацоўнічала з Беларуссю, ідуць ужо 20 гадоў. Целушэцкі прайшоў у тым ліку праз зняволенне, абвінавачванні тычацца фінансавых махінацый.

Учора ў Касацыйным судзе ў Беластоку ўсе абвінавачванні назвалі беспадстаўнымі, – кажа Міраслаў Целушэцкі:

– Гэта ўжо трэці раз, калі суд прызнаў, што закіды былі беспадстаўнымі і фактычна фальшывымі. Гэта правамоцны вырак, каторы адназначна пацвярджае, што я невінаваты. Права трэба шанаваць. Я не маю праблемаў з правам. Праблему з правам мае пракурор Анджэй Бура і акруговая пракуратура Беластока.

Праўда, Міраслава Целушэцкага чакае яшчэ адзін суд – 9 снежня. Ён пройдзе зноў у Касацыйным судзе ў Беластоку. Справа ў тым, што Акружная пракуратура спрабуе абскардзіць ранейшае рашэнне Вярхоўнага суда, які таксама прызнаў прадпрымальнікам невінаватым.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя