Вядоўца „Басовішча” Алесь Рацько: фестываль – гэта традыцыя



Музычны фэст “Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 году ва ўрочышчы Борык, каля Гарадка на Беласточчыне, і яго сёлетні вядоўца, музыка і актор лічыць яго музычным фэстам з вялікай традыцыяй:

– Гэта ўсё застанецца ў нашай памяці. І гэта той вялікі штуршок, 30-гадовы штуршок для далейшага развіцця беларускай музыкі, беларускай культуры. Што далей будзе, мы паглядзім. Можам толькі думаць пра нейкія прапановы, ці прасіць арганізатараў. Можна зрабіць і так, і так. Ну паглядзім.

Музыка Алесь Рацько паедзе на фэст не толькі яго весці, але і выступаць як бубнач гарадзенскага гурта “Дзецюкі”, а таксама ён спадзяецца, што на ХХХ юбілейны фэст “Басовішча” прыедуць беларусы не толькі з Беларусі, Польшы, а таксама з іншых краін.

Беларускае Радыё Рацыя