Вярхоўная Рада Украіны ліквідавала фракцыю камуністаў



На пленарным пасяджэнні парламента дэпутаты 232 галасамі прынялі Закон № 4307 за аснову, згодна з якім уносяцца змены ў рэгламент, якія дазваляюць Старшыні Вярхоўнай Рады распускаць фракцыі пры адсутнасці мінімальна неабходнай колькасці дэпутатаў.

Па словах старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандра Турчынава, ён „сёння ж накіруе гэты закон на подпіс прэзідэнту”. „Як толькі закон будзе падпісаны, я абвешчу пра роспуск фракцыі камуністаў у парламенце”, – сказаў Турчынаў, падкрэсліўшы, што гэта сумленнае і справядлівае рашэнне, яно „павінна аднавіць гістарычную справядлівасць перад мільёнамі ўкраінцаў, якіх здраджвала гэтая палітычная сіла”.

rada.gov.ua