„Вяселле” Выспянскага чыталі ў Бельску



У гарадской біблятэцы прайшло Нацыянальнае чытанне „Вяселля” – драмы аўтарства польскага пісьменніка ды мастака канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Станіслава Выспянскага.

Удзел у чытаннях моглі ўзяць усе жадаючыя. Сярод чытаючых была і падляшская пісьменніца Барбара Гаральчук:

– Людзі не заўсёды хочуць чытаць, а тут ёсць такая нагода, каб нешта сабе знайсці. Чытанне – гэта цікавая рэч. Я вельмі задаволена тым, што мяне запрасілі сюды чытаць, а таксама мне здаецца, што такая імпрэза ў бібліятэцы павінна быць больш папулярнай. Людзей прыйшло не шмат, алея задаволеная. “Вяселле” Станіслава Выспянскага – гэта такая кніга, якая ў нас падзабытая, мне здаецца, што час ад часу да яе варта вяртацца, бо тут ёсць глыбокі змест.

„Вяселле” – гэта польская драма, якая паўстала ў 1901 года. Твор, сярод іншага, прадстаўляе праблематыку змагання за незалежнасць ды стаўленне да гэтага палякаў. Акцыя „Нацыяналнае чытанне” з’яўляецца ініцыятывай прэзідэнта ды праводзіцца з 2012 года.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя