Выданне «Koska.media» будзе працаваць пад новай назвай. Канцэпцыя застанецца нязменнай



Інтэрнэт-рэсурс Koska.media, аб пачатку працы якога было аб’яўлена ў Беластоку на курсах «Мова Нанова», часова прыпыніў сваю працу і працуе зараз над зменай назвы. Справа ў тым, што ў Беларусі ад 2018 года ўжо існуе выдавецтва з аналагічнай назвай KOSKA. І хоць назва рэсурсу будзе хутчэй за ўсё змененая, спецыфіка яго працы застанецца нязменнай. Гаворыць адзін з яго заснавальнікаў – журналіст Ігар Палынскі.

– Наша канцэпцыя — гэта гісторыя пра рэгіёны ў аспекце тых праблем, якія там існуюць. Мы праз гісторыю герояў, праз гісторыю пэўных падзеяў, будзем разбірацца ў сутнасці гэтых падзяў. Будзем шукаць варыянты іх вырашэння. І таксама гэта праект, звязаны з гарадамі Беларусі. Мы шукаем ураджэнцаў гэтых гарадоў, якія могуць расказаць, што яны любяць, што б яны там змянілі і чаму абавязкова туды вярнуцца, калі гэта стане магчымым.

Медыя-рэсурс, які будзе расказваць аб жыцці рэгіёнаў Беларусі, стварылі журналісты Ігар Палынскі, Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна, якія ўсе разам працавалі ў «Рэгіянальнай газеце» з Маладэчна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]