Выйшла кружэлка «Песні падляскай душы»



«Песні падляскай душы» – такую назву мае кружэлка, якую запісаў хор «Братэрства» святых Кірыла і Мяфодзія ў Бельску-Падляскім. На кружэлкцы запісаныя 17 песняў. – Апрача паралітургічных, можна паслухаць песні на словы класікаў расейскай літаратуры – Аляксандра Блока ці Сяргея Ясеніна, – кажа дырыжор хора матушка Ялянта Астасевіч:

– Акрамя песень тыпова царкоўных, паралітургічных, нашым такім улюбёным рэпертуарам ёсць спяванне песень на вершы расейскіх паэтаў. Вельмі любім іх спяваць. Калі так узяць, наш хор утвораны даўно, мы цікавімся расейскай паэзіяй, чытаем яе. І часам прыходзіць нейкая мелодыя падчас чытання тэкстаў.

Кружэлка «Песні падляскай Душы» выдадзеная пры нагодзе двух юбілеяў – трыццацігоддзя Праваслаўнага братэрства святых Кірыла і Мяфодзія і пяцігоддзя хора «Братэрства» з Бельска-Падляскага.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя