Выкрыта крымінальная практыка ўхілення ад выплаты ПДВ



Нацыянальная падатковая адміністрацыя Падляшскага ваяводства разам з аналітыкамі Міністэрства фінансаў выкрылі крымінальную практыку пазбягання выплаты падатку на даданую вартасць адной з кампаній з Мазавецкага ваяводства.  Пасля правядзення кантролю кампаніі, выяўлена, што яе закладальнікі пазбягалі выплаты VAT за кошт выкарыстання так званых пустых фактур. Паведаміў прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:

– Рэвізоры высветлілі, што фактуры пакупкі, прадстаўленыя кампаніяй, не дакументавалі фактычныя аперацыі, а былі выкарыстаны толькі для зніжэння належнага ПДВ. Падчас ператрусу ў штаб-кватэры кампаніі кантралёры КАS забяспечылі бухгалтарскую дакументацыю, электронныя носьбіты інфармацыі, мабільныя тэлефоны і некалькі дзясяткаў плацежных картак, якія належаць розным структурам. Каб пратэрмінаваць дэбіторскую запазычанасць, кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі заблакаваў звыш 250 000 злотых на банкаўскіх рахунках несумленнай кампаніі.

Прыблізныя страты бюджэту Польшчы ў выніку незаконнай дзейнасці кампаніі складаюць не менш за 1,5 мільёна злотых. Арганізатарам пагражае вялікі штраф альбо нават турэмнае зняволенне да 5 гадоў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя