Вылецеў чарговы эвакуацыйны рэйс з Менска ў Эрбіль



Чарговы эвакуацыйны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways  накіраваўся сёння з аэрапорту «Менск». На рэйс у іракскі Эрбіль было зарэгістравана 417 пасажыраў (у тым ліку 2 дзіцей да двух гадоў). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце. Гэта ўжо дзявяты эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Беларусі. Усяго да гэтага больш за 3 тысячы мігрантаў з Ірака было эвакуявана з Беларусі такім жа чынам.

Яшчэ тысячы мігрантаў застаюцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў лагістычным цэнтры «Брузгі» каля мяжы з Польшчай. На 8 снежня запланаваны першы рэпатрыяцыйны рэйс з Менска ў Дамаск, які выканае авіякампанія Cham Wings. Вылет запланаваны на 03.30 па менскім часе.

Фота: minsknews.by