Вырасла колькасць беларусаў, якія хочуць атрымаць статус уцекача ў Польшчы



Унутраная сітуацыя ў Беларусі выклікала павелічэнне колькасці заявак на атрыманне статусу ўцекача ў Польшчы, пададзеных беларусамі. Пра гэта паведамляе Упраўленне па справах іншаземцаў Польшчы.

За ўвесь мінулы год такія заяўкі падалі 407 чалавек з Беларусі. Асабліва дынамічна справа стала выглядаць у жніўні і пасля, калі колькасць заявак пачала хутка павялічвацца, і з верасня складае каля 80-ці ў месяц.

У 2020 годзе ўмовы, патрэбныя для атрымання статусу ўцекача ў Польшчы, выканаў 81 грамадзянін Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя