Выстава на чыгуначным вакзале горада Белая Падляшская



Даведацца больш пра выхадцаў з Берасцейшчыны змогуць у Польшчы. На галоўным чыгуначным вакзале ў горадзе Белая Падляшская адкрылася выстава “Польскія лёсы ў гісторыі Берасця”. Аўтарства экспазіцыі належыць незалежнай берасцейскай газеце “Брэсцкі кур’ер”.

„Гэтую выставу ўжо пабачылі берасцейцы, і зараз яна пайшла вандраваць па гарадах польскага памежжа”, – расказвае рэдактар газеты Мікалай Аляксандраў:

– Гэта чарговы мост народнай дыпламатыі, які злучае Прыбужжа і Падляшша. Я думаю, што такія праекты дастаткова перспектыўныя, паколькі ствараюцца і рэалізуюцца не зверху, а недзе з такога творчага асяроддзя.

Чыгуначны вакзал для выставы абраны невыпадкова – менавіта тут збіраецца шмат людзей, і не ўсе з іх наведваюць мастацкія галерэі. „Таксама выстава – гэта спроба культурнай камунікацыі польскага і беларускага бакоў”, – дадае наш суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя