Выстава пратэснага мастацтва ў Даніі
Беларуская дыяспара Даніі арганізавала ў Капенгагене выставу пратэснага мастацтва пад назвай «Смеласць і супраціў у Беларусі». На адкрыцці выставы прысутнічала некалькі дзясяткаў беларусаў.
Распавядае прадстаўнік беларускай дыяспары ў Даніі, спадар Станіслаў:
„Мы як дыяспара пастанавілі прадставіць выставу, якая адлюстроўвае праблемы з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Выстава выклікала вялікую цікавасць, а самі грамадзяне яшчэ больш зацікавіліся палітычным крызісам у Беларусі”.
Станіслаў адзначае, што ўсё сярод жыхароў Даніі ўсё больш разумення і усё меньш сумневаў наконт таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
