Выстава пратэстнага мастацтва «REBELarus» у Варшаве
5 месяцаў таму
Прайшоўшы праз барыкады, страляніну, падполле, адправіўшы свае працы ў эміграцыю, беларускія мастакі збяруцца на выставе «REBELarus» у Беларускім Моладзевым Хабе.

Дата: 18 лютага
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: plac Konstytucji 6, Варшава
Мастакі, для якіх палітыка пачалася куды раней жніўня 2020 года і не абмяжоўвалася мастацкай майстэрняй, падзеляцца сваімі ўспамінамі, меркаваннямі пра цяперашнія падзеі.
Уваход вольны для тых, каму споўнілася 18. Для астатніх — на сваю рызыку!
Выстава будзе працаваць два дні — 18 і 19 лютага. Не прапусціце!
[manual_related_posts]