Выстава ў Варшаве „Беларусь. Шлях да свабоды”



10 снежня ў міжнародны Дзень правоў чалавека Беларускі Дом у партнёрстве з Домам сустрэчаў з гісторыяй і горадам Варшава адчыніць выставу пад адрытым небам у Варшаве (сквер імя ксяндза Яна Твардоўскага, вул. Кракаўскае Прадмесце).

На фотавыставе пад адкрытым небам будуць прадстаўлены трыццаць фотаздымкаў, якія фіксуюць апошнія месяцы барацьбы беларускага грамадства за свабодныя выбары, дэмакратыю і незалежную дзяржаву. Фатографы Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Таццяна Капітонава і Аляксандр Васюковіч, у супрацы з незалежным тэлебачаннем „Белсат” і газетай „Наша Ніва”, рызыкуючы здароўем і свабодай, імкнуліся да таго, каб увесь свет лепш зразумеў, за што і з кім змагаюцца беларусы і беларускі.

Падрабязная інфармацыя пра выставу і дзейнасць Беларускага Дом – у далучаным файле.