„WERTEP” над Семяноўкай



Парад марыянетак, спектакль пра Чарлі Чапліна ды іншае – так пачаўся ІХ Міжнародны тэатральны фестываль „WERTEP”.

Мерапрыемства цягам трох тыдняў будзе праходзіць у вёсцы Стары Двор над Семяноўкай.

Гледачы змогуць паглядзець спектаклі 20-ці тэатральных груп, адзначыла арганізатарка фестывалю Агата Рыхцік-Скібіньска:

– „WERTEP” асаблівы, бо прыстасаваны да таго, што мы можам выступіць практычна паўсюдна для гледачоў любога ўзросту з рознымі патрабаваннямі. У нас ёсць не толькі простае, радаснае, але таксама і павучальнае ды відовішчнае.

У межах фестывалю таксама можна будзе паслухаць музыку. 6-га жніўня ў сінагозе ў Орлі з песнямі розных культур і веравызнанняў выступяць Караліна Ціха і Эльжбэта Роек.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя