#WeStandBYyou: еўрапейскія палітыкі бяруць на сябе сімвалічныя абавязкі хросных бацькоў беларускіх палітвязняў



Так, Філіз Полат (Германія) выказала намер апекавацца лёсамі Пятра і Юліі Марчанкаў з гурта Irdorath, затрыманых 2 жніўня разам з астатнімі музыкамі. Марціна Мунц (Швейцацыя) стала хроснай маці журналісткі Алены Талкачовай, якая абвінавачваецца ва ўхіленні ад сплаты падаткаў, а Юлія Кліменка (Украіна) будзе падтрымліваць Міхаіла Феранеца, грамадзяніна Украіны, асуджанага ў Беларусі на тры гады калоніі за ўдзел у пратэстах.

“Свабода выказвання меркаванняў і мастацкая свабода — гэта кутні камень дэмакратыі і вяршэнства права, а не злачынства”, — адзначаецца ў заяве Філіз Полат.

Паводле BY_culture