„WidziMisie” – новыя героі гарадской прасторы Беластоку



Да 1-га красавіка гарадская ўправа Беластоку збірае дызайн-канцэпцыі вырабу васьмі фігур мядзведзяў, якія будуць размешчаны ў гарадской прасторы.

Кажа суарганізатар конкурсу Лукаш Леанюк:

– Трэба будзе зрабіць восем мядзведзікаў, гэта можна будзе зрабіць у любой форме 3D. Трэба проста зрабіць нейкую невялікую фігуру і даслаць. Будзе конкурсная камісія, у якой будзе ўдзельнічаць віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі. Будзем выбіраць.

Па словах Лукаша Леанюка, да ўдзелу ў конкурсе канцэпцый фігур мядзведзеў „WidziMisiów” для Беластока запрашаюцца таксама мастакі, скульптары і дызайнеры з Беларусі.

Падрабязнасці на сайце гарадской ўправы Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.pl