XIV Міжнародны агляд рэлігійных і паралітургічных песень у Семятычах



Пачаўся XIV Міжнародны агляд рэлігійных і паралітургічных песень у Семятычах.

Гарадскія прыхадскія хоры ды вясковыя, прафесійныя, аматарскія калектывы – гэта ўдзельнікі Міжнароднага агляду рэлігійных і паралітургічных песень у Семятычах. 17-19 лістапада ў царкве Уваскрасення Гасподняга выступяць 23 хора і калектыва.

Для рэгенткі хора прыхода св. ап. Пятра і Паўла з Васількова Святланы Лукашэвіч паралітургічныя песні адкрыліся з прыездам на Палдляшша:

– З паралітургічнымі песнямі я ўпершыню сустрэлася толькі тут. Я рэгентавала з 2000 года ў Менску, мы прыехалі сюды ў 2013 годзе, і магу сказаць, што там я ні разу не чула ніводнай паралітургічнай песні, якая выконваецца падчас службы ці ўвогуле. Для мяне гэта было адкрыццём. Я нічога не магу сказаць пра іншыя рэгіёны Беларусі, бо я не маю досведу, і я там не была. Але што датычыць Менска і Менскай вобласці, то яны там увогуле не выконваюцца, я іх там ніколі не чула.

Канцэрты пачнуцца а 16:00. Можна будзе пачуць і беларускія хоры – „Купалінку” з Кобрына і  дзіцяча-маладзёжны хор „Благовест” з Берасця. Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступае Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Семятычах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя