Як беларусы будуць перасякаць мяжу з 21 снежня?
Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі падрабязна растлумачыў, як будуць дзейнічаць абмежаванні, якія краіна ўводзіць з 21 снежня. Так, для грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд ад заўтра будзе часова прыпынены за пэўнымі выключэннямі.
Можна будзе выехаць на працу, вучобу ці на месца пастаяннага пражывання, але паказаўшы пацвярджальныя дакументы і праз наземныя пункты пропуску толькі адзін раз на паўгода. Што важна: запрашэнне на працу не з’яўляцца пацвярджальным дакументам, трэба мець да прыкладу дамову або кантракт.
Дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне адукацыі за мяжой, – гэта дамова або даведка пра атрыманне адукацыі, альбо копіі гэтых дакументаў на папяровым носьбіце. Больш падрабязна пра тое, хто яшчэ можа выехаць праз наземныя пункты пропуску, на партале Памежнага камітэта. Замежнікам дазволены ўезд у Беларусь толькі праз аэрапорты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: osh.by
