Як выбрацца з Польшчы



Буйныя аўтобусныя перавознікі «Менсктранс» і Ecolines з 16 сакавіка скасавалі рэйсы ў Польшчу.

Кампанія express.bу, якая перавозіла беларусаў у аэрапорты Варшавы і назад у Менск, таксама з панядзелка спыніла зносіны з Польшчай.

Для беларусаў, якія яшчэ застаюцца ў Варшаве, Ecolines арганізаваў дадатковыя рэйсы 16 і 17 сакавіка — выезд у 21.45.

З 17 па 22 сакавіка будзе працаваць маршрут Белая Падляская — Тарэспаль — Берасце, перавознік — фірма Markus. З Белай Падляскай аўтобус штодня адпраўляецца а 12-й мясцовага часу, з Тарэспаля — у 12.40.

А на пераходзе Кузьніца — Брузгі польска-беларускую мяжу можна перайсці пешшу.

У Польшы беларусы могуць звярнуцца ў консульскую установу Беларусі на тэлефон +48 694 459 554.

Паводле svaboda.org