Як захаваць сакольскую гаворку?



Як захаваць сакольскую гаворку? Між іншымі аб гэтым размаўлялі ў час мовазнаўчай канферэнцыі, якая прайшла ў Саколцы.

Удзельнічалі ў ёй мовазнаўцы з Польшчы і Беларусі. «Сама канферэнцыя гэта частка таго, што варта зрабіць дзеля захавання беларускай гаворкі Сакольшчыны», — адзначыў віцэ-стараста Сакольскага павета і дырэктар пачатковай школы ў Дуброве Беластоцкай, Юры Беламызы:

— Паказваць людзям, што яна ёсць, што яна наша. Перш за ўсё, каб павялічыць свядомасць людзей у гэтым пытанні, што гэта не сорамна, што гэта наша ўласнае і пра гэта трэба дбаць. І паказваць таксама маладым людзям, што на гэтай мове напісана уся нашая гісторыя, спадчына нашых дзядоў і прадзедаў, нашых продкаў.

Юры Беламызы працуе над публікацыяй на тэму сакольскай гаворкі жыхароў гміны Дуброва Беластоцкая. Кніжка мае з’явіцца да канца гэтага года.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: isokolka.eu