Як жыве ўкраінскі горад Луцк падчас вайны
месяц таму
Настолькі, наколькі гэта магчыма, нармалізавалася жыццё ва ўкраінскім Луцку.

„Вайна працягваецца, але разам з ёй працягваецца і паўсядзённасць”, – распавёў украінец Сяргей Бондар:
У горадзе Луцку, дзе я жыву, гэта памежная з Беларуссю вобласць, яна мяжуе з Беларуссю і з Польшчай, агулам сітуацыя спакойная. Людзі ўжо прызвычаіліся да вайны, як бы гэта дзіка не гучала. Тут у нас няма актыўных баявых дзеянняў. Сірэны трывогі ўключаюцца ўсё радзей.
Суразмоўца дадае, што цяпер фактычна ўжо ніхто не хаваецца ў бамбасховішчы і па-ціху аднаўляецца інфраструктура горада.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]