Якуб Далатоўскі: Дрэва – неад’емная частка могілак



У сінагозе ў Орлі адбылася лекцыя пра неапраўданасць вырубкі дрэваў на могілках Падляшша. Кажа спікер вечара, доктар навук Якуб Далатоўскі:

„На могілках роля дрэваў асабліва важная. Яна падкрасляе працягласць, пераемнасць. і час. Хіба для кожнага больш-меньш зразумела, што дрэвы маюць шмат гадоў, і калі іх не турбаваць, то растуць даўжэй, чым людзі. Гэта тое самае, што надмагілле, толькі такое надмагілле натуральнае, якое расце.

Паводле Якуба Далатоўскага, на могілках Падляшша пераважаюць такія дрэвы, як сосны. Аднак у выніку змены клімату цягам стагоддзяў яны могуць заменены на дрэвы, больш характэрныя для стэпаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.