Якуб Лявіцкі: Гісторыя Рэчы Паспалітай паўстала і праз гісторыю Беларусі



У Беластоку ўрачыста распачаў працу 5-ы Міжнародны навуковы кангрэс «Стан даследаванняў шматкультурнай спадчыны былой Рэчы Паспалітай».

Сваімі ўражаннямі ад даследавання Беларусі падзяліўся прафесар Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве Якуб Лявіцкі:

– Вельмі добра ведаю Беларусь. Аб’ехаў практычна ўсходнюю і заходнюю, паўночную і  паўднёвую. Маю шэраг улюбёных мясцовасцяў. Горадам, які вельмі люблю, з’яўляецца Пінск і яго славутасці. Таксама вельмі люблю Баранавічы.

Удзельнікі 5-га Міжнароднага навуковага кангрэсу цягам трох дзён абмяркуюць пытанні даследавання шматкультурнай спадчыны былой Рэчы Паспалітай, пачынаючы ад сакральных аб’ектаў у Вільні, Львове, Парыжы, заканчваючы захаваннем „маскоўскіх” іконаў Падляшша.

[Not a valid template]

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: аўтара