Ян Дабжыньскі: Польска-беларускае супрацоўніцтва павінна пашырацца



Польска-беларускае супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях павінна пашырацца, лічыць кандыдат у Сенат Ян Дабжыньскі, які балатуецца ад камітэта „Аб’яднаных правых сілаў” па 60-й акрузе.

На яго думку, пашырэнню добрасуседскім дачыненняў перашкаджае Расея:

– Бачна, што „ацяпленне” прынамсі парламенцкае, калі ідзе пра беларуска-польскія адносіны, то ў вялікай меры залежыць таксама і ад Расеі. Мы павінны гэта разумець. Беларусь варта наведваць, утрымліваць парламенцкія адносіны, варта іх пашыраць. Мы не можам ізалявацца ад Беларусі, бо гэта наш сусед. 

Ян Дабжынскі ў апошнім скліканні Сейма быў сенатарам ад партыі „Права і справядлівасць”. Яго супернікамі з’яўляюцца Марыюш Громка, кандыдат ад выбарчага камітэта „Права і справядлівасць”, Збігнеў Нікітаровіч ад камітэта „Грамадзянскай кааліцыі, Ванда Янкоўска ад выбарчага камітэта „Кукіз”. 60-я акруга ахоплівае Беластоцкі і Сакольскі павет ды Беласток.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя