Янка Сычэўскі ўганараваны медалём “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі”



Юбілейным медалём “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі” ўганараваны Старшыня Беларускага грамадска-культурнага Таварыства Янка Сычэўскі падчас V паседжання Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

Медаль з рук міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея атрымалі 8 чальцоў савета “за значны ўклад ва ўмацаванне іміджу Беларусі”, – гаворыць Янка Сычэўскі.

– Гэты медаль уручаецца людзям, якія многія гады звязаны з беларускай культурай, з развіццём узаемных кантактаў паміж Беларуссю і дзяржаваў, у якой меншасць пражывае, ці дыяспара пражывае. І такім чынам, я разумею, бралі пад увагу тых людзей, якія найбольш спрыялі ідэі развіцця кантактаў, дыпламатычных кантактаў паміж дзяржавамі.

Удзельнікі пятага Кансультатыўнага савета па справах Беларусаў замежжа прынялі ўдзел ў мерапрыемствах, зьвязаных з 75-й гадавінай вызваленнем Менска ад фашысцкіх захопнікаў ды наведалі цырымонію закрыцця Другіх еўрапейскіх гульняў. Падчас паседжання абмяркоўвалі між іншым справы, звязаныя з аблягчэннем візавага рэжыму для беларусаў замежжа, аднак ніякіх рашэняў у гэтай справе не былі прынята.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя