Януш Пехацінскі: Мусім палепшыць стасункі Польшча-Беларусь
Чакаецца, што ўжо ў першым квартале новага года Еўрапейская камісія вернецца да поўнай рацыянальнасці ў сувязях з Беларуссю, – сказаў у Беластоку віцэ-прэм’ер і міністр гаспадаркі Януш Пехацінскі. Гэта азначае адмену еўрапейскіх санкцыі ў дачыненні да Беларусі, кажа Пехацінскі, які ў Падляшскім клубе бізнесу сустрэўся з мясцовымі прадпрымальнікамі і самаўрадаўцамі:
– Час стварыць новы палітычны імпульс. Мы мусім вярнуцца да лепшай кан’юнктуры ў адносінах Польшча-Беларусь. Для гэтага мусім кампенсаваць страты запланаваных даходаў з супрацы з Усходам. Бо экспарт на ўсход польскіх тавараў мае важны для бюджэту характар. Расейцы, беларусы, украінцы прыязджалі да нас і куплялі з польскім ватам тавары і вывозілі.
Віцэ-прэм’ер Януш Пехацінскі будучы з візітам на Падляшшы наведаў прадпрыемства PRONAR, якое сваю прадукцыю прадае таксама і ў Беларусі. Паводле Пехацінскага, поспех фірмы з Нарвы мог быць яшчэ большым, калі б не эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота press.warszawa.pl
