Японскае кіно – ў Гайнаўцы



У Беларускім музеі паказалі цыкл японскіх кароткаметражных і мультыплікацыйных фільмаў. Усе яны прымалі ўдзел у японскім фестывалі “Media Arts”. У Гайнаўцы іх паказалі ў рамках Міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў “Жуброффка”. “Паказ прайшоў пад лозунгам “Партрэт японскай анімацыі,” – кажа Ганна Ваврэшук з Беларускага музея:

– Вельмі сумны народ. Але некаторыя з гэтых фільмаў далі надзею на лепшы час. Гэта былі кароткія нямыя фільмы. Мы маглі пчуць не дыялог, а маналог. У некаторых фільмах пачулі музыку, якая стварала пэўны настрой.

Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў “Жуброффка” праходзіць зараз у Беластоку. І працягнецца да нядзелі, сёмага снежня. Усе падрабязнасці – на сайце фестывалю.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя