Яраша шукае Інтэрпол



Анкета лідара „Правага сектара” Дзмітрыя Яраша размешчана на сайце Інтэрпола ў базе асобаў, якія расшукваюцца.

Згодна з паведамленнямі на сайце, падазраванага Яраша расшукваюць судовыя арганізацыі Расеі для выстаўлення абвінавачвання і адбыцця пакарання.

Зазначаецца, што яго абвінавачваюць у публічным падбухторванні да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.

Як вядома, Расея накіравала дакументы  на абвяшчэнне ў міжнародны вышук Яраша ў сакавіку.

dzmitry_jarosh

pravda.com.ua