Яраслаў Бароўскі: Мы разам працуем для будучыні



Бургамістр Бельска-Падляшскага сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці горада. У Бельску-Падляшскім прайшла ўжо традыцыйная навагодняя сустрэча бургамістра з прадстаўнікамі розных асяроддзяў: духавенства ды культуры, самаўрадаўцаў, прадпрымальнікаў, пазаўрадывых арганізацыяў.

DSC_5706

 

“Сустрэча – гэта нагода для падвядзення вынікаў мінулага 2014 года ды магчымасць расказаць пра планы на 2015,” – паясняе бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

– Калі мы скажам людзям, што мы хочам зрабіць, і яны гэта зразумеюць, то нам будзе лягчэй кіраваць горадам. Бо ўсе людзі разам і ствараюць жыццё нашага горада. Усе мы разам будзем працаваць над тым што мы называем посьпехам Бельска-Подляшскага.

Сустрэча пачалася канцэртам бельскай студыі песні “Фарт”. Пасля прамовы бургамістра слова ўзялі госці, між іншымі каталіцкі епіскап Тадэвуш Пікус ды пасол Сойму Яўген Чыквін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара