Яўген Чыквін хоча вярнуць кампенсацыю ахвярам польскага падполля



Кандыдат у Сейм Польшчы ад Падляшша – галоўны рэдактар Przeglądu Prawosławnego Яўген Чыквін, балатуецца па спісу „Грамадзянскай кааліцыі” пад №5.

Калі ён атрымае мандат у Сейм, то абяцае аднавіць кампенсацыі ахвярам польскага ўзброенага падполля на Беласточчыне:

– Навелізацыі закона пра камбатантаў дала б магчымасць выплачваць кампенсацыю блізкім ахвяраў польскага падполля. Сям’я Райса атрымала, а ахвярам адмаўляюць – гэта скандал. Не проста, я два разы спрабаваў, але гэта мой маральны абавязак. 

Яўген Чыквін беларус па нацыянальнасці і хоча быць голасам праваслаўных у Сейме, а таксама абаронцам правоў нацыянальных меншасцяў. Ён шматгадовы дэпутат польскага Сейма ад Падляшша. На мінулых парламенцкіх выбарах беспаспяхова балатаваўся ў Сенат, прайграў з невялікай колькасцю галасоў кандыдату ад „Права і справядлівасці” Тадэвушу Раманчуку.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя