Яўген Усошын: Традыцыі ўніяцтва паўплывалі на фармаванне беларускай нацыі



У Супраслі пачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай „Манастыр Супрасль і эліта Польскай Рэспублікі”.

Пра ролю ўніяцтва ў Беларусі распавядае ўдзельнік канферэнцыі з Беларусі, грэка-каталіцкі святар Яўген Усошын:

– У выступе я хачу расказаць пра тое, якія перыпетыі былі звязаны са стварэннем літургічнай традыцыі Уніі. Як яна развівалася, куды яна ішла, каб папрабаваць пра гэта паразважаць. Традыцыя, якая была, ажывілася. Уніяцкая царква вельмі паўплывала на пазнейшае самаўсведамленне і развіццё культуры.

Канферэнцыя ў Супраслі працягне сваю працу ў суботу. Завершыцца мерапрыемства ў нядзелю ўрачыстай літургіяй і пасадкай памятнага дубу ў Саскім садзе ў Супраслі.

Беларускае Радыё Рацыя