Юбілейная “Купалінка” ў Ляневе



У вёсцы Лянева, што ў Чыжоўскай гміне прайшоў беларускі фэст “Купалінка”. Галоўнай часткай былі канцэрты калектываў з Падляшша.

Была таксама купальская частка – пусканне вянкоў па вадзе рэчкі Локніцы.Сёлета мерапрыемства прайшло ў юбілейны, пятнаццаты, раз”, – кажа войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк:

– З гмінным асяродкам культуры вырашылі, што выкарыстаем свае пляцоўкі, каб арганізаваць першую «Купалінку». Арганізавалі тую «Купалінку», нават адмысловую сцэну зрабілі. І атрымалася. Аказалася, што гэта быў стрэл у «дзясятку».

Ужо 6 ліпеня пройдзе беларускае Купалле ў Белавежы, а 7 ліпеня пройдзе Купальская ноч у Нараўцы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара