Юбілейны “Фестываль культур” у Беластоку



Сотні дзяцей і моладзі з падляшскіх школаў, розныя нацыянальныя культуры і госці з-за мяжы. У Беластоку прайшоў юбілейны, дзясяты, “Фестываль культур”.  Падчас імпрэзы прэзентавалі культуру нацыянальных меншасцяў, рэгіянальную вопратку і традыцыйную ежу жыхароў Падляшша.

Эльжбета Раманчук, калектыў школ у Гарадку: Цешымся, што можам паказаць нашу культуру. Рыхтуемся да гэтага ўсёй школай, гатуем стравы.

Удзельнік фестывалю: Мы прыехалі сюды спяваць. Фестываль – гэта магчымасць пабачыць традыцыі розных народаў.

У час імпрэзы беларускія песні заспявалі дзеці з непублічнай школы імя Кірыла і Мяфодзія. У “Фестывалі культур” удзельнічала моладзь са школы ў Гарадку. З Берасця прыехалі таксама маладыя людзі з мясцовага ліцэя імя Машэрава.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара