З 1-га студзеня Літва пераходзіць на еўра



Паўночная суседка Беларусі стане 19-й краінай еўразоны. Гэта ўжо другая спроба Літвы, папярэдняя адбылася ў 2007-ым годзе. Тады яна не ўдалася праз высокі ўзровень інфляцыі.

Цяпер жа рост эканомікі краіны паўплываў на станоўчае рашэнне Еўракамісіі.

З 2002-га года літ быў прывязаны да еўра, і яго курс заставаўся практычна нязменным. Паводле апошніх апытанняў пераход на еўра падтрымлівае большасць жыхароў Літвы.

Беларускае Радыё Рацыя