З канарскай выспы Пальма эвакуявалі каля пяці тысяч чалавек
З канарскай выспы Пальма ў Атлянтычным акіяне з прычыны вывяржэння вулкана Кумбрэ-В’еха эвакуавалі каля пяці тысяч чалавек, у тым ліку паўтысячы турыстаў. На здымках з паветра відаць, як са схілаў вулкана сыходзіць лава. Пашкоджана некалькі дамоў. На выспу прыбыў кіраўнік ураду Гішпаніі Пэдра Санчэс. Паводле яго, улады імкнуцца не дапусьціць узнікненьня буйных пажараў. Дапамогу аказваюць вайскоўцы і цывільная гвардыя. Аб пацярпелых не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
