З новага году – новыя нормы ўвозу тавараў



З новага году падчас увозу тавару на тэрыторыю Беларусі не будзе ўжывацца паняцце “недзялімы тавар”.

Як прыгадвае “Вячэрні Гродна”, цяпер “недзялімы тавар” – гэта тавар для асабістага карыстання вагой больш за 35 кілаграм, які складаецца з адной адзінкі, напрыклад, лядоўня, пральная або пасудамыечная машына. З новага году на такі тавар пачынаюць дзейнічаць існуючыя правілы па кошце і вазе. Так, калі чалавек перасякае граніцу 1 раз у 3 месяцы і радзей, то можа бяспошлінна ўвезці тавараў на суму 500 еўра і вагой не больш за 25 кілаграм. Калі чалавек ездзіць часцей, то на суму 300 еўра і вагой не больш за 20 кілаграм. За перавышэнне лімітаў трэба будзе плаціць мыта. Да прыкладу, вы купіце пасудамыечную машыну і ўжо скарысталі ліміт, то значыць за іншыя рэчы – парашок, прадукты і гэтык далей – давядзецца плаціць пошліну.