З пачатку ваенных дзеянняў у Польшчу прыбыло 213 тысяч украінцаў



Як паведамляе Польская памежная служба, у нядзелю, да 15.00 на ўсім участку польска-украінскай мяжы прапусцілі 60 тысяч уцекачоў з Украіны.

З пачатку ваенных дзеянняў 24-га лютага ў Польшчу прыбыло 213 тысяч украінцаў.

Супрацоўнікі памежнай службы ды шмат неабыякавых гарамадзянаў дапамагаюць людзям, якія эвакуяваліся з украінскіх тэрыторый, ахопленых ваеннымі дзеяннямі.

[manual_related_posts]