„З Падляшша родам”. Анонс: Юбілеі айца Яна Ярашука



У чарговай перадачы ў серыі „З Падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае ў Міхалова на сустрэчу з айцом Янам Ярашуком – настаяцелем праваслаўнай царквы Пад заклікам Святога Мікалая.

Нагода для сустрэчы – 50-годдзе душпастырскай службы, якое споўніцца 7 лістапада і 50 годдзе з дня шлюбу – 17 кастрычніка. Царква ў Міхалове ўсё яшчэ рамантуецца, але да юбілею працы павінны быць завершаны.

Айцец Ян Ярашук родам з Вайкова ля Мельніка, ён раскажа пра свой шлях да святарства.

Больш пра айца Яна Ярашука, настаяцеля праваслаўнай парафіі ў Міхалове, слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12. 05 і ў 20. 05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя