З Расеі ў Беларусь „дэпартавалі” 29 коней



Коней везлі на грузавіку ў Расею „у аб’езд афіцыйных ветэрынарных пастоў”. Машыну спынілі ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі памежнага ўпраўлення ФСБ. Яны перадалі грузавік мясцоваму ўпраўленню Рассельгаснагляду.

Ветэрынарныя інспектары засведчылі, што коні ў транспартным сродку, які не абсталяваны і не прызначаны для перавозкі жывёл, знаходзіліся ў антысанітарных умовах. Да таго ж у перавозчыка не было дакументаў пра паходжанне коней, іх здароўе. Кіроўца заявіў, што купіў у Беларусі амаль тры дзясяткі коней „для асабістага карыстання” і вёз іх у Маскоўскую вобласць. У выніку яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а коней вярнулі ў Беларусь.