З сярэдзіны жніўня ў шпіталь Гайнаўкі трапілі каля 250 мігрантаў



З сярэдзіны жніўня 2021 года ў шпіталь Гайнаўкі, што на Падляшшы, трапілі каля 250 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі мяжу. Усім ім была патрэбная, перш за ўсё, гуманітарная дапамога.

Палову з іх прыйшлося шпіталізаваць, – распавёў намеснік дырэктара бальніцы ў Гайнаўцы Томаш Мусюк: «Яны былі проста абязводжаныя, галодныя, стомленыя. Мы давалі ім чыстую сухую вопратку, а таксама давалі ежу і пітво. Акрамя таго, некалькі гадзін адпачынку. І на гэтым часцей за ўсё заканчвалася іх знаходжанне ў бальніцы». З-за стану здароўя палову прыбылых давялося шпіталізаваць, а вялікую групу складалі дзеці, якія патрабавалі больш уважлівага назірання. У іх дыягназавалі, у тым ліку, абязводжванне, інфекцыі, пнеўманіі і некалькі выпадкаў хранічных неўралагічных захворванняў. У дарослых выяўлялі й COVID-19. «З усіх мігрантаў, якія апынуліся ў шпіталі ў Гайнаўцы, не ўдалося выратаваць аднаго чалавека», – сказаў доктар.

polskieradio.pl

Фота: Piotr Sawczuk