З Варшавы для беларусаў пусцяць дадатковыя аўтобусы да Берасця і Гародні
З Варшавы для беларусаў пусцяць дадатковыя аўтобусы да Берасця і Гародні. Консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Польшчы прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі адмысловых аўтобусных рэйсаў да беларускіх гарадоў.
Як паведамляе МЗС Беларусі ў Facebook, з 18 па 24 сакавіка фірма “Teambus Travel” арганізуе аўтобусныя рэйсы па маршрутах Варшава – Берасце і Варшава – Гародня.
Аўтобусы будуць адпраўляцца ў выпадку наяўнасці дастатковай колькасці жадаючых. Зацікаўленым грамадзянам Беларусі трэба накіраваць свае звесткі на электронны адрас пасольства з пазнакай “Выезд у Беларусь”.
Беларускае Радыё Рацыя
