З-за сітуацыі на мяжы школы на Падляшшы могуць перайсці на дыстанцыйнае навучанне
Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк падпісаў пастанову, якая дазваляе перавезці школу на дыстанцыйнае навучанне ў тых рэгіёнах краіны, якія мяжуюць з Беларуссю. Такім чынам, з-за сітуацыі на мяжы, дыстанцыйнае навучанне могуць увесці школы ў дзевяці паветах усходняй Польшчы.
Прэс-сакратар міністэрства Ганна Астроўская паведаміла, што новыя палажэнні распаўсюджваюцца на паветы: Аўгустоўскі, Бельскі, Беластоцкі, Гайнаўскі, Ласіцкі, Сейненскі, Семятыцкі, Сакольскі і Уладаўскі. У згаданых паветах дырэктар школы можа прыпыніць заняткі ў класе пасля кансультацыі з куратарам і органам, які кіруе школай.
