За апошнія суткі 69 чалавек спрабавалі перасекчы польскую мяжу



Як паведамляюць польскія памежнікі, за апошнія суткі 69 чалавек спрабавалі перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Фота: ЕРА

У ваколіцах Чаромхі 26 мігрантаў спрабавалі прарвацца сілай праз мяжу. Каля Пласкей, Нараўкі і Дубічаў Царкоўных таксама былі зарэгістраваныя спробы пераходу мяжы групамі з некалькіх чалавек.

З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Толькі ў снежні іх было звыш за 1200.

З 1 снежня па 1 сакавіка 2022 года ў Польшчы забаронена знаходзіцца ў памежнай з Беларуссю зоне. Забарона наведвання ахоплівае 115 мясцовасцяў у Падляшскім ваяводстве і 68 у Люблінскім.